Уолтэр Рэйлі
Уолтэр Рэйлі | |
---|---|
англ.: Sir Walter Raleigh | |
| |
Род дзейнасці | пірат |
Дата нараджэння | каля 22 студзеня 1552[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 29 кастрычніка (8 лістапада) 1618[4] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Падданства | Англія |
Веравызнанне | пратэстанцтва |
Бацька | Уолтэр Рэйлі Старэйшы[d][6] |
Маці | Кэтрын Шампернау |
Жонка | Лізавета Трокмартан-Рэйлі |
Дзеці | Уолтэр Рэйлі[d] і Кэр’ю Рэйлі[d] |
Альма-матар | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сэр Уолтэр Рэйлі (англ.: Walter Raleigh; каля 1554 — 29 кастрычніка 1618) — знакаміты англійскі мараплавец, пірат, пісьменнік і гісторык.
Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Уолтэр Рэлі быў пятым сынам ад другога шлюба дэвонскага рыцара і лідара пратэстанцкай абшчыны Уолтэра Рэлі Старэйшага. Падчас кіравання каралевы Марыі I бацька будучага пірата быў вымушаны хавацца ад пераследу за свае рэлігійныя погляды. Малады Уолтэр выхоўваўся ў нянавісці да каталіцызму. Яго родным братам быў Хэмфры Гілберт[7], які таксама зрабіў сабе кар'еру мараплаўца.
Згодна запісам і заявам Уолтэра Рэлі ў маладыя гады ён змагаўся на баку гугенотаў у Францыі, быў светкам бітвы пры Манкантуры. Біёграфы сцвярджаюць, што ён вывучаў права[8] ў Оксфардзе і Лондане, аднак сам У. Рэлі падчас працэса 1603 г. заяўляў, што ніколі гэтага не рабіў.
У 1579 - 1583 гг. служыў у англійскіх вайсках у Ірландыі. За ўдзел у задушэнні паўстання ірландцаў атрымаў вялікі маёнтак у Манстэры, дзе быў суседам вядомага англійскага паэта Эдмунда Спенсера. У 1585 г. быў пасвечаны ў рыцары[9].
Палітычная кар'ера
[правіць | правіць зыходнік]Дзякуючы блізкасці роднай цёткі да каралевы Лізаветы I Уолтэр Рэйлі быў уцягнуты ў прыдворнае жыццё. Знаёмства з каралевай адбылося пасля 1581 г. Уолтэру Рэйлі прыпісваюць такія ўчынкі для прыцянення яе ўвагі, як кіданне свайго плашча ў лужыну, каб каралева магла прайсці, не выпацкаўшы ногі, і драпанне дыяментам на шкле вершаў. На самой справе, гэтыя сюжэты пазней былі запазычаны з твораў Вальтэра Скота[10]. Дзякуючы блізкім здносінам з Лізаветай I, Уолтэр Рэйлі займаў пасады лорда-лейтынанта Корнуала, віцэ-адмірала, камандзіра асабістай каралеўскай варты, у якасці прадстаўніка Дэваншыра некалькі разоў займаў месца ў парламенце Англіі.
У 1591 г. Уолтэр Рэйлі патаемна ажаніўся з Лізаветай Трокмартан, асабістай фрэйлінай каралевы[11]. У 1592 г., калі гэта падзея набыла шырокую вядомасць, абодва былі арыштаваны і трапілі ў няволю ў Таўэр. Лізавета вызвалілася праз кароткі час пасля смерці іх маленькага дзіцяці. Уолтэр атрымаў дазвол на часовае вызваленне ў жніўні для ўдзелу ў марской экспедыцыі, а потым быў вызвалены як чалец парламента. Аднак адносіны паміж ім і Лізаветай I былі назаўсёды сапсаваны.
Мараплавец і пірат
[правіць | правіць зыходнік]У 1584 г. Уолтэр Рэйлі атрымаў каралеўскую хартыю, што дазваляла яму даследаваць, каланізаваць і кіраваць тэрыторыямі, якія дасюль не належалі хрысціянскім манархам. Ён з'яўляўся ініцыятарам заснавання англійскай калоніі на востраве Роанак каля ўсходняга ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі[12]. Аднак гэта спроба каланізацыі скончылася няўдала.
Разам са сваякамі Уолтэр Рэйлі фінансаваў капёрскую дзейнасць супраць іспанцаў. Падчас нашэсця Непераможнай армады ўдзельнічаў на асабістым караблі ў ахове Дэваншыра. У 1592 г. узначальваў ваенную марскую экспедыцыю ў раён Азорскіх астравоў, дзе захапіў вялізарны карабель Madre de Deus[13].
У 1594 г. даследаваў узбярэжжа Гвіяны. Пасля вяртання ў 1595 г. апублікаваў кнігу «Адкрыццё Гвіяны», у якой перабольшыў значнасць сваіх адкрыццяў, сцвярджаў, што знайшоў багатую краіну. Кніга была перакладзена на розныя еўрапейскія мовы і зрабіла Уолтэра Рэйлі вядомым у іншых краінах[14].
Уолтэру Рэйлі прыпісваюць увоз бульбы ў Англію і Ірландыю[15], увоз і прапаганду палення тытуню[16].
Апошнія гады
[правіць | правіць зыходнік]У 1603 г. Уолтэр Рэйлі быў абвінавачаны ва ўдзеле ў змове супраць караля Якава I і зноў трапіў у Таўэр[17]. Пасля шматгадовага расследавання выявілася толькі тое, што ён сустракаўся з некаторымі змоўшчыкамі. Уолтэр Рэйлі здолеў зноў прыцягнуць увагу караля і атрымаць адтэрміноўку для арганізацыі новай экспедыцыі ў Гвіяну. Аднак плаванне 1617 г. скончылася няўдала. Экспедыцыя была ўцягнута ў ваенныя дзеянні з іспанцамі. У баі загінуў Уолтэр-малодшы, сын пірата[18]. Пасля вяртання на радзіму Уолтэр Рэйлі быў абвінавачаны ў парушэнні міру з іспанцамі і арыштаваны. 29 кастрычніка 1618 г. яго пакаралі смерцю праз адсячэнне галавы.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Уолтэр Рэйлі з'яўляўся вядомым пісьменнікам свайго часу. Захавалася болей за 30 вершаў, складзеных ім. Яны напісаны рыфмай у традыцыйнай для англійскай паэзіі форме. Найбольш вядомыя празаічныя творы:
- «Адкрыццё Гвіяны» (англ.: The Discovery of Guiana, 1595)[19]
- «Сусветная гісторыя» (англ.: The Historie of the World)
Апошняя праца была напісаа ім пасля арышту ў 1603 г. падчас знаходжання ў Таўэры. Хаця Уолтэр Рэйлі паспеў апісаць падзеі антычнай гісторыі, у ёй выкрывалася сутнасць манархічнай палітыкі[20], характэрная для яго часу.
Зноскі
- ↑ various authors Dictionary of National Biography / L. Stephen, S. Lee — London: 1885.
- ↑ National Heritage List for England Праверана 5 жніўня 2021.
- ↑ GENUKI Праверана 5 жніўня 2021.
- ↑ Agnes M.C. Latham Sir Walter Raleigh // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.rmg.co.uk/discover/explore/sir-walter-raleigh
- ↑ Kindred Britain
- ↑ SIR WALTER RALEIGH AND HIS COMRADES
- ↑ Walter Raleigh - United States American History
- ↑ Sir Walter Raleigh English Explorer
- ↑ Walter Raleigh Myth
- ↑ Virgin queen and love triangle with Sir Walter
- ↑ Roanoke Island - North Carolina History Project
- ↑ “Madre de Deus”, 1589 Portuguese Nau, Carrack Архівавана 31 ліпеня 2019.
- ↑ Raleigh and Guiana..The enticement of this golden bait”
- ↑ The Potato and Walter Raleigh: Never let the facts spoil a good story
- ↑ Introduction of Tobacco to England
- ↑ Elizabeth I: The Golden Age - THE DEATH OF RALEIGH
- ↑ Катастрофа американских индейцев Архівавана 14 верасня 2018.
- ↑ The Discovery of Guiana, by Sir Walter Raleigh
- ↑ Гл.: Самахвалаў, Д. С. Гісторыя гістарычнай думкі : курс лекцый / Д. С. Самахвалаў. — Мінск : БДУ, 2013. С.40.